Фэсбэшнікі ўчынілі разборкі ў бары Белгарада: ёсць ахвяры
16- 16.10.2025, 10:22
- 18,288
Мясцовы рэцыдывіст забіў спецслужбіста.
У Белгарадзе супрацоўнікі Федэральнай службы бяспекі РФ учынілі разборкі ў бары REBI. Ёсць загінулыя і параненыя, піша «ВЧК-ОГПУ» са спасылкай на крыніцы.
Бойка адбылася ў ноч на 16 кастрычніка. Як мінімум трое яе ўдзельнікаў былі супрацоўнікамі ФСБ. Паводле сведкаў, канфлікт пачаўся з-за 55-гадовага Ігара Кліжэнкі — мясцовага жыхара з багатай крымінальнай біяграфіяй. З канца 1980-х гадоў ён неаднаразова фігураваў у крымінальных справах, у тым ліку за хуліганства, вымагальніцтва і катаванні.
Падчас патасоўкі Кліжэнка нанёс смяротны ўдар у сэрца 34-гадоваму Сяргею Раманькову. Паводле дадзеных канала, Раманькоў доўгі час служыў у вайсковай частцы Цэнтра спецыяльнага прызначэння ФСБ у Балашысе і быў вядомы ў коле знаёмых пад мянушкамі «Сяргей ФСБ» і «Шэры ФСБ». Ён таксама выконваў функцыі вадзіцеля ў групе «Альфа».
Яшчэ адзін удзельнік канфлікту, які атрымаў раненне ў нагу, таксама з'яўляецца супрацоўнікам ФСБ. Трэці пацярпелы з ліку прысутных каля бара таксама супрацоўнік расійскай спецслужбы.