Дзяцей Алы Пугачовай заклікалі пазбавіць грамадзянства Расіі
7- 16.10.2025, 10:00
- 6,308
У Дзярждуме РФ складуць спіс дзяцей інагентаў, якія пакінулі краіну.
Скандальны расійскі дэпутат Віталь Мілонаў заклікаў пазбавіць грамадзянства РФ дзяцей спявачкі Алы Пугачовай, якая выступіла супраць вайны.
«І каму яны будуць патрэбныя потым з такой нелюбоўю да Расіі? Нашай краіне такая спадчына дакладна не патрэбная», — заявіў ён.
У найбліжэйшы час у Дзярждуме плануецца сфарміраваць спіс інагентаў, дзеці якіх пакінулі Расію, з мэтай пазбавіць іх грамадзянства, — заключыў дэпутат.
Зазначым, што пасля пачатку вайны супраць Украіны Ала Пугачова пакінула Расію. У нядаўнім інтэрв’ю журналістцы Кацярыне Гардзеевай яна асудзіла пуцінскую агрэсію.