Белы дом дазволіў ЦРУ праводзіць сакрэтныя аперацыі ў Венесуэле
1- 16.10.2025, 2:00
- 2,420
Аперацыі будуць праводзіцца супраць рэжыму «сябра Лукашэнкі» Мадуры.
Белы дом негалосна дазволіў ЦРУ праводзіць сакрэтныя аперацыі ў Венесуэле супраць рэжыму Нікаласа Мадуры, піша The New York Times са спасылкай на крыніцы.
ЦРУ дзякуючы атрыманым паўнамоцтвам зможа ажыццяўляць аперацыі супраць уладаў Венесуэлы як самастойна, так і ў рамках больш маштабнай вайсковай аперацыі.
Канчатковая мэта ЗША — усуненне Мадуры ад улады, распавядалі раней крыніцы NYT. Паводле суразмоўцаў, прадстаўнікі венесуэльскай апазіцыі абмяркоўвалі з камандай Трампа дзеянні на выпадак падзення рэжыму Мадуры.