7 снежня 2025, Нядзеля, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто наставіў Трампу рогі ў Белым доме?

10
Хто наставіў Трампу рогі ў Белым доме?
Дональд Трамп

У сеціве нястомна абмяркоўваюць падабенства прэзідэнта ЗША з дэманам.

Фатаграфія прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, зробленая падчас пасяджэння Кабінета міністраў 9 кастрычніка, стала прадметам актыўнага абмеркавання ў сацсетках з-за таго, што амерыканскі прэзідэнт на ёй выглядае так, нібыта ў яго на галаве тырчаць рогі. На гэты казус звярнула ўвагу рэдакцыя Irish Star US.

Трамп у момант здымкі сядзеў перад запаленай лямпай у выглядзе залатога арла, што і стварыла ілюзію рогаў на галаве. Аўтарам здымка стаў фатограф Джым Уотсан.

Адзін з першых на фоталяп звярнуў увагу ў сацсетцы X амерыканскі паліттэхнолаг Кіт Эдвардс.

«Толькі што з'явілася новая фатаграфія Трампа з рагамі д'ябла», — напісаў ён.

«Божа мой! Гэта знак. Ён і ёсць д'ябал», — адрэагавалі ў каментарыях.

«Трамп занадта дурны, каб быць д'яблам або дэманам. Яго не прымаюць нават у пекле», — абмяркоўваюць фота карыстальнікі сеткі.

Сам Трамп пакуль што не каментаваў гэты здымак.

У каментарах многія таксама вырэзалі выяву Трампа, каб паказаць яго буйным планам.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках