13 лiстапада 2025, Чацвер, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўдарылі па судне ля берагоў Венесуэлы

5
ЗША ўдарылі па судне ля берагоў Венесуэлы

Судна перавозіла наркотыкі.

ЗША нанеслі ўдар па судне, звязаным з тэрарыстычнай арганізацыяй, якая займаецца наркагандлем каля ўзбярэжжа Венесуэлы, — напісаў амерыканскі лідар Дональд Трамп у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social.

Адпаведны загад аддаў кіраўнік Пентагона Піт Хэгсет, удакладніў прэзідэнт ЗША.

«Разведка пацвердзіла, што судна перавозіла наркотыкі, было звязана з незаконнымі наркатэрарыстычнымі сеткамі і ішло па вядомым маршруце DTO», — гаворыцца ў публікацыі Трампа.

Designated Terrorist Organisation (DTO) — гэта любая арганізацыя, прызнаная тэрарыстычнай у адпаведнасці з заканадаўствам або нарматыўнымі актамі ЗША.

Па яго словах, удар быў нанесены ў міжнародных водах, у выніку «шэсць мужчын-наркатэрарыстаў, што знаходзіліся на борце, былі знішчаныя». Як удакладніў прэзідэнт, пры выкананні загаду сілы ЗША страт не панеслі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках