Аварыя на расійскай падлодцы: судна усплыло ля берагоў Францыі
45- 13.10.2025, 13:15
- 57,324
У субмарыны «Наварасійск» — аварыя ў паліўнай сістэме.
Расійская падводная лодка Б-261 «Наварасійск» усплыла ля ўзбярэжжа Брэтані на паўночным захадзе Францыі. Для назірання за ёй быў накіраваны фрэгат ВМС Францыі.
Пра гэта ў X паведаміла камандаванне Ваенна-марскіх сіл НАТА.
«Фрэгат ВМС Францыі ажыццяўляе назіранне за марскімі падступамі Альянсу, фіксуючы прысутнасць расійскай падводнай лодкі, якая дзейнічае на паверхні ля ўзбярэжжа Брэтані. НАТА гатова абараняць наш Альянс, падтрымліваючы пастаянную пільнасць і марскую інфармаванасць па ўсім Атлантычным акіяне», — гаворыцца ў паведамленні.
Як піша набліжаны да расійскіх ваенных Telegram-канал «ВЧК-ОГПУ», дызель-электрычная падводная лодка была вымушаная ўсплыць ля ўзбярэжжа Францыі з-за сур'ёзнай тэхнічнай аварыі ў паліўнай сістэме.
Падкрэсліваецца, што паліва пачало паступаць непасрэдна ў трюм, ствараючы выбуханебяспечную сітуацыю. На лодцы не аказалася ні неабходных запасных частак, ні спецыялістаў, здольных ліквідаваць няспраўнасць. Экіпаж не здолеў справіцца з аварыяй самастойна.
«Наварасійск» уваходзіць у склад 4-й асобнай брыгады падводных лодак Чарнаморскага флоту РФ. Лодку заклалі ў 2010 годзе ў Санкт-Пецярбургу, спусцілі на ваду ў 2013-м, а ў склад ВМФ Расіі яна ўвайшла ў 2014 годзе.