Зяленскі другі раз за два дні пагаварыў з Трампам
5- 12.10.2025, 16:42
- 8,084
Учора прэзідэнты ЗША і Украіны размаўлялі пра ракеты Tomahawk.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі другі раз за два дні правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.
Пра гэта ўкраінскі прэзідэнт паведаміў у Telegram.
«Толькі што размаўляў з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, ужо другі раз за два дні, і сёння таксама была вельмі прадуктыўная размова.
Учора дамовіліся па пэўнай тэматыцы на сёння, і якраз па ўсіх гэтых аспектах сітуацыі мы прайшліся. Абарона жыцця ў нашай краіне, узмацненне – і па СПА, і па нашай устойлівасці, і па нашай далёкабойнасці. Шмат дэталяў па энергетыцы. Прэзідэнт Трамп добра інфармаваны пра ўсё, што адбываецца».
Зяленскі дадаў, што яны з Трампам дамовіліся працягнуць размову, «і каманды рыхтуюцца».
11 кастрычніка Зяленскі размаўляў па тэлефоне з Трампам. Паводле звестак СМІ, адной з тэм размовы стала магчымасць атрымання Украінай далёкабойных ракет Tomahawk.