Пошта Францыі выпусціла марку з водарам
3- 12.10.2025, 4:51
- 2,676
Чым яна пахне?
Нацыянальная паштовая служба Францыі (La Poste) выпусціла марку з водарам круасана на сліўкавым масле, піша Le Figaro.
Яна паступіла ў продаж абмежаваным накладам у 594 тыс. экзэмпляраў. Яе кошт – €2,10.
Пах круасана марка выдзяляе пры трэнні.

Пах як даніна павагі
Араматызаваную паштовую марку выпусцілі да конкурсу на найлепшы круасан. Такім чынам вырашылі аддаць даніну павагі «любімаму пірожнаму французаў, яго лёгкай і паветранай тэкстуры, залацістай хрумсткай скарыначцы і пяшчотнаму сліўкаваму смаку».
Дарэчы, спаборніцтва па выдатнай выпечцы праводзяць на працягу шасці гадоў. Старт быў дадзены ў 2019 годзе.
Выявы з пахам круасана павінны ўмацаваць нацыянальную еднасць, заявілі ў La Poste. Аднак усе маркі прызначаныя для міжнароднай пошты.