Талібы атакавалі мяжу з Пакістанам
25- 11.10.2025, 21:38
- 13,662
Ідуць жорсткія баявыя сутыкненні.
Уздоўж афганска-пакістанскай мяжы разгарнуліся жорсткія баявыя сутыкненні паміж сіламі талібаў і пакістанскай арміяй. Пра гэта паведамляе афганскі навінавы партал Tolo News.
Баявыя дзеянні адначасова адбываюцца ў некалькіх правінцыях, уключаючы Кунар, Нангархар і Гільменд. Атрады талібаў атакавалі пакістанскія памежныя пазіцыі з некалькіх напрамкаў.
Паводле дадзеных выдання, пакістанскія войскі пачалі адступаць з некаторых участкаў мяжы. У прыватнасці, паведамляецца пра падзенне аднаго з памежных пастоў у раёне Бахрамча правінцыі Гільменд.
Баявыя сутыкненні таксама зафіксаваныя ў раёне Шорабак правінцыі Кандагар.