Расійскі Белгарад атакуюць ракеты: грымяць магутныя выбухі
27- 11.10.2025, 20:25
- 23,300
У горадзе назіраюцца перабоі са святлом.
У суботу ўвечары, 11 кастрычніка, Белгарад у чарговы раз апынуўся пад ракетным ударам. У выніку абстрэлу горад зноў можа апынуцца ў блэкауце.
Пра гэта паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на расійскія Telegram-каналы.
У прыватнасці, прыблізна пасля 19:00 у пабліках з’явіліся кадры, на якіх чуваць сігнал трывогі і шэраг гучных выбухаў. Паводле версіі мясцовых каналаў, пад ракетны ўдар трапіла ЦЭЦ «Луч».
Напярэдадні губернатар вобласці пацвярджаў, што для ўсёй тэрыторыі рэгіёна існуе ракетная небяспека. Неўзабаве пасля абстрэлаў, Вячаслаў Гладкоў паведаміў, што спрацавала СПА і нібыта былі збітыя ракеты.
«У выніку падзення аскепкаў у Белгарадзе загарэлася смецце — пажарны разлік займаецца ліквідацыяй агню. У камерцыйным аб’екце выбіты вокны, пасечаныя дах і фасад. Пашкоджаныя дзве машыны. У вёсцы Таўрова Белгарадскага раёна пасечаны кузаў легкавога аўтамабіля, у пасёлку Дубовае ў прыватным доме прабіты дах», — інфармаваў ён.
Праз невялікі прамежак часу, у 19:47, Гладкоў напісаў, што пасля апошняга абстрэлу магчымыя кароткатэрміновыя веерныя адключэнні электраэнергіі. Некаторыя паблікі пісалі, што ў горадзе назіраюцца перабоі са святлом.