7 снежня 2025, Нядзеля, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ ўзмацняе кантроль па ўсёй Беларусі

10
ДАІ ўзмацняе кантроль па ўсёй Беларусі

Пасля трагічнага ДТЗ пад Светлагорскам, дзе загінулі шэсць чалавек.

Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі ўзмацняе кантроль за выкананнем правілаў дарожнага руху на тэрыторыі ўсёй краіны. Пра гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ Беларусі Віктар Ротчанкоў. Гэту меру прынялі на фоне страшнага ДТЗ у Светлагорскім раёне, дзе 10 кастрычніка загінулі шэсць чалавек.

— У сувязі са складанай дарожнай абстаноўкай Дзяржаўтаінспекцыя ўводзіць узмоцненыя меры па папярэджанні ДТЗ, асабліва ў цёмны час сутак. На дарогі выведзены дадатковыя нарады ДПС, арганізаваны негалосны і змешаны кантроль, — заявіў Ротчанкоў. — Ключавая задача — аператыўна спыняць парушэнні ПДР, якія могуць прывесці да цяжкіх наступстваў. Для павышэння бяспекі перавозак пасажыраў асаблівая ўвага надаецца выкананню правілаў абгону і манеўравання вадзіцелямі пасажырскага транспарту і выкарыстанню рамянёў бяспекі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках