Зяленскі і Трамп правялі тэлефонную размову
5- 11.10.2025, 16:30
- 1,882
Прэзідэнт Украіны паведаміў пра «моцныя ідэі» для ўмацавання СПА і падтрымку з боку ЗША.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў размову з Дональдам Трампам, падчас якой бакі абмеркавалі ўдары Расіі па ўкраінскай энергетыцы і магчымасці ўмацавання сістэмы СПА.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву кіраўніка Украіны.
«Гаварыў з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Добрая размова, вельмі прадуктыўная», — адзначыў Зяленскі.
Украінскі прэзідэнт расказаў, што павіншаваў Трампа з поспехам і пагадненнем для Блізкага Усходу, якое ён фактычна забяспечыў.
«Гэта моцны вынік. І калі ўдаецца спыніць вайну ў тым рэгіёне, дакладна іншыя войны таксама могуць быць спынены, у тым ліку і гэта расійская вайна», — адзначыў ён.
Зяленскі таксама расказаў, што падчас размовы праінфармаваў Трампа пра расійскія ўдары па ўкраінскай энергетыцы.
«Удзячны за гатоўнасць падтрымаць нас. Абмеркавалі магчымасці ўзмацніць нашу СПА і дамоўленасці, якія мы рыхтуем з гэтай нагоды. Ёсць добрыя варыянты, моцныя ідэі, як рэальна ўзмацніць нас», — адзначыў ён.
Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што патрэбная гатоўнасць расіян удзельнічаць у сапраўднай дыпламатыі.
«Дзякуючы сіле гэта можна забяспечыць. Дзякуй, спадар прэзідэнт!», — падсумаваў Зяленскі.