7 снежня 2025, Нядзеля, 13:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узрост і здароўе зноў падвялі Лукашэнку

23
Узрост і здароўе зноў падвялі Лукашэнку

Прэс-службе даводзіцца рэзаць відэа і чараваць над фота.

Нядаўна «Салідарнасць» пісала пра тое, як Лукашэнка, які ўзяў за звычку абвінавачваць беларусаў у ляноце, правёў гэтае лета. Атрымалася не на яго карысць. І, відаць, восень толькі пацвярджае нашыя летнія назіранні.

Узрост і стан здароўя відавочна ўплываюць на працоўны графік і выбар прыярытэтаў кіраўніка. З’ездзіўшы ў «Гарадзец» і на птушкафабрыку ў Салігорску, ён узяў паўзу перад самітам кіраўнікоў СНД у Душанбэ.

Што і зразумела. Дарога неблізкая, гады ўжо не тыя. Вось і даводзіцца адмаўляцца ад асабістага ўдзелу ў «Дажынках», хоць раней выходзіў на сцэну абласных фестываляў у Мастах, Валожыне, Карме, Полацку і Мікашэвічах.

А паўзы паміж паездкамі па краіне і нарадамі — усё часцейшыя і ўсё даўжэйшыя. Але і гэта ўжо дапамагае не заўсёды. Прэс-службе даводзіцца рэзаць відэа з Лукашэнкам, які з цяжкасцю спускаецца з трапа самалёта, і чараваць над яго фота.

Дарэчы, кіраўніка Беларусі няма на відэа з гасцямі саміту, што гулялі сярод традыцыйных пладова-агароднінных інсталяцый. Ён толькі аднойчы мільгануў на фота прэс-службы Эмомалі Рахмона.

Кіраўнік відавочна і сам усведамляе тое, што з ім адбываецца. Але гэта не той чалавек, які ставіць інтарэсы краіны вышэй за ўласныя. Таму мы і чуем яго аповеды пра «выдатныя аналізы» і заняткі спортам па дзве гадзіны на дзень — на фоне частых знікненняў з публічнай прасторы на дзень-два пасярод працоўнага тыдня.

Арцём Сініцын, «Салідарнасць»

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках