Прадпрыемства «Роскомоса» пад Масквой ахінуў велізарны слуп дыму
6- 11.10.2025, 8:41
- 14,194
Відавочцы паведамляюць пра выбух.
Прадпрыемства «Роскосмоса» ў Маскоўскай вобласці ахінуў велізарны слуп густога белага дыму. Мова пра Навукова-выпрабавальны цэнтр ракетна-касмічнай прамысловасці, размешчаны ў горадзе Пересвет.
Як паведамляе ASTRA, відавочцы публікуюць у сацсетках відэаролікі, на якіх можна назіраць моцнае задымленне над згаданым аб’ектам.


Паводле інфармацыі паблікаў, у цэнтры маглі праходзіць выпрабаванні вадкасных ракетных рухавікоў або кампанентаў паліва.

На некаторых відэа відавочцы называюць тое, што адбылося, «выбухам», аднак дакладна невядома, што стала прычынай задымлення.
Згодна з афіцыйным сайтам НВЦ РКП, прадпрыемства выконвае: стэндавыя выпрабаванні вадкасных ракетных рухавікоў; тэставанне рухальных установак на розных кампанентах паліва; праверку касмічных апаратаў у тэрмабаракамерах, дзе імітуюцца ўмовы адкрытага касмасу.
Цэнтр з’яўляецца часткай структуры «Роскосмоса» і адыгрывае ключавую ролю ў адпрацоўцы тэхналогій для расійскіх ракет і спадарожнікаў.
