Названыя галоўныя вынаходы 2025 года
4- 10.10.2025, 21:37
- 7,296
У топ трапілі навушнікі AirPods.
Рэдакцыя амерыканскага часопіса (Time https://time.com/collections/best-inventions-2025/) назвала найлепшыя вынаходы 2025 года. Спіс даступны на сайце выдання.
Журналісты часопіса прааналізавалі і выбралі з сотняў вынаходаў, адкрытых тэхналогій і гаджэтаў 300 галоўных. Спецыялісты Time сфарміравалі выніковы спіс, разбіўшы вынаходы па катэгорыях. У катэгорыю «Робататэхніка» трапілі хатні робат Figure 03, кампактны дрон HoverAir X1 ProMax. У раздзел «Космас» дадалі тэхналогію перадачы інтэрнэту AST SpaceMobile BlueBird і Абсерваторыю імя Веры Рубін.
Найлепшымі гаджэтамі ў розных катэгорыях аказаліся навушнікі Apple AirPods Pro 3, відэарэгістратар 70mai Dash Cam 4K Omni, мікра-SSD Biwin, камера імгненных фотаздымкаў Fujifilm Instax Wide Evo, камерофон Huawei Pura 80 Ultra, тэлевізар Samsung Micro RGB, ноўтбук Tecno Megabook S14.
Найлепшымі насімымі прыладамі абралі разумны пярсцёнак Oura Ring 4 і манітор сну Garmin Index Sleep Monitor. У спіс галоўных транспартных сродкаў трапілі электрамабілі BMW iX3 і BYD Seagull.