Жонка Трампа паведаміла, што Пуцін адказаў ёй на ліст аб выкрадзеных украінскіх дзецях
9- 10.10.2025, 20:27
- 11,146
Першыя ўз'ядналіся са сваімі сем'ямі.
Першая лэдзі ЗША Меланія Трамп 10 кастрычніка заявіла, што восем украінскіх дзяцей уз'ядналіся са сваімі сем'ямі пасля перамоваў яе прадстаўнікоў з камандай нелегітымнага расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Відэазапіс выступлення жонкі Дональда Трампа ў YouTube апублікаваў ABC News.
Меланія Трамп распавяла, што ў яе з Пуціным быў «адкрыты канал сувязі» па пытаннях дабрабыту дэпартаваных РФ украінскіх дзяцей.
Такім чынам, за апошнія тры месяцы бакі ўдзельнічалі у некалькіх нефармальных сустрэчах, а таксама правялі тэлефонныя размовы, дадала першая лэдзі ЗША.
«Восем дзяцей былі вярнутыя ў свае сем'і за апошнія 24 гадзіны», – адзначыла Меланія Трамп.
Melania Trump:
My representative has been working directly with Putin's team to ensure the safe reunification of children with their families between Russia and Ukraine.
In fact, eight children have been rejoined with their families during the past 24 hours. pic.twitter.com/YkKMMu9bec
— Clash Report (@clashreport) October 10, 2025
Па яе словах, трое з іх былі разлучаныя з бацькамі і перамешчаныя ў РФ з-за баявых дзеянняў на лініі фронту, а астатнія пяцёра – разлучаныя з членамі сям'і на іншым баку мяжы праз вайну, уключаючы адну маленькую дзяўчынку, якая ўжо ўз'ядналася з сваякамі ў РФ.
Жонка Дональда Трампа таксама выказала занепакоенасць наконт украінцаў, якія былі непаўналетнімі на момант дэпартацыі падчас вайны, але з таго часу сталі паўналетнімі, пражываючы ў РФ.
«Улічваючы небяспеку перасячэння гэтага ахопленага вайной рэгіёна, іх бяспечнае вяртанне патрабуе скаардынаванай дапамогі, – падкрэсліла Меланія Трамп. – Адпаведна, Расія пагадзілася ў кароткія тэрміны ўз'яднаць асоб, якім споўнілася 18 гадоў. Гэтая праца працягваецца. Планы па ўз'яднанні яшчэ большай колькасці дзяцей ў найбліжэйшай будучыні ўжо распрацоўваюцца».