17 лiстапада 2025, панядзелак, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін нервова адрэагаваў на пагрозы Зяленскага ўдарыць Tomahawk па Крэмлі

10
Пуцін нервова адрэагаваў на пагрозы Зяленскага ўдарыць Tomahawk па Крэмлі

Дыктатар РФ назваў магчымы ўдар «понтажам».

Дыктатар Расіі Уладзімір Пуцін падчас прэс-канферэнцыі па выніках візіту ў Таджыкістан назваў «понтажам» размовы пра ракеты Tomahawk для Украіны.

Журналіст адзначыў, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі «пагражае біць па Расіі ракетамі Tomahawk, ледзь не па Крэмлі». Падчас пытання ён агаварыўся і выкарыстаў слова «понтаж» замест «шантаж». «Кажуць нават пра тое, што гэта такая пэўная форма понтажа… шантажу», — сказаў журналіст.

«Вы не агаварыліся, понтажа таксама, понт тут прысутнічае», — сказаў Пуцін.

У выпадку перадачы Tomahawk Кіеву Расія ўзмоцніць свае сістэмы СПА, адзначыў дыктатар РФ.

Паводле The Wall Street Journal, Трамп у канцы верасня на сустрэчы з Зяленскім заявіў, што адкрыты да скасавання абмежаванняў на выкарыстанне Кіевам зброі вялікай далёкасці для удараў па Расіі, але прамога адабрэння не даў. Axios пісаў, што на той сустрэчы Зяленскі папрасіў менавіта ракеты Tomahawk, якія да гэтага ЗША адмаўляліся пастаўляць Украіне.

На гэтым тыдні прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што «практычна прыняў» рашэнне наконт паставак Tomahawk Украіне, але хоча зразумець, як Кіеў мае намер іх выкарыстоўваць.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках