18 лiстапада 2025, aўторак, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка распавёў Пуціну, ці можна аднавіць СССР

20
Лукашэнка распавёў Пуціну, ці можна аднавіць СССР

Дыктатары жывуць мінулым.

Будучыня СНД абмяркоўваецца на пасяджэнні кіраўнікоў дзяржаў – чальцоў Садружнасці ў Душанбэ 10 кастрычніка.

У саміце бяруць удзел дыктатары Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, а таксама лідары Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана.

У сваім выступленні Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, выказаўся пра перспектывы аднаўлення Савецкага Саюза.

Выступаючы перад калегамі, Лукашэнка заклікаў не страціць тое, што «створана пакаленнямі нашых людзей, максімальна пашыраючы ўзаемадзеянне без усялякіх закрытых тэм».

Пры гэтым пытанні эканамічнага развіцця ён паставіў на першы план.

«Без эканамічнага складніка не будзе ніякага супрацоўніцтва — ні палітычнага, ні дыпламатычнага, ні вайсковага», — заявіў беларускі кіраўнік.

Нягледзячы на ўсё сказанае, Лукашэнка прызнаў, што аднавіць СССР у наш час ніяк не атрымаецца.

«Я нікога не агітую, каб мы аднавілі Савецкі Саюз, гэта немагчыма сёння, але эканамічную прастору трэба захаваць», — заявіў ён.

І падкрэсліў, што гаворка не пра вяртанне да парадку, які быў пры СССР.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках