Белы дом адрэагаваў на выбар лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру
12- 10.10.2025, 18:17
- 16,458
Прэмію атрымала вянесуэльская палітык Марыя Карына Мачада Парыска.
Лідар ЗША Дональд Трамп працягне заключаць мірныя пагадненні дзеля спынення войнаў, — заявіў памочнік прэзідэнта і дырэктар па камунікацыях Белага дома Стывен Чунг у X, каментуючы рашэнне Нобелеўскага камітэта.
«У яго сэрца гуманіста, і ніколі не будзе нікога, хто, як ён, здолеў бы зрушыць горы адною толькі сілай волі», — напісаў ён. «Нобелеўскі камітэт даказаў, што ставіць палітыку вышэй за мір», — падкрэсліў Чунг.
Нобелеўскую прэмію міру сёлета атрымала вянесуэльская апазіцыйная палітык Марыя Карына Мачада «за намаганні па прасоўванні дэмакратыі ў Венесуэле».