18 лiстапада 2025, aўторак, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін анансаваў абвяшчэнне аб новым стратэгічным узбраенні

13
Пуцін анансаваў абвяшчэнне аб новым стратэгічным узбраенні

Дыктатар РФ таксама адзначыў, што Крэмль не баіцца адмовы ЗША ад падаўжэння ДСНВ.

Расія праводзіць выпрабаванні новых узораў узбраенняў і неўзабаве абвесціць пра гэта, таму не баіцца адмовы ЗША ад падаўжэння Дагавора аб абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў (СНВ-III), дзеянне якога заканчваецца ў лютым 2026 года.

Так кіраўнік РФ Уладзімір Пуцін адказаў на пытанне пра лёс дагавора і пра тое, ці атрымлівае Расія «сігналы па закрытых каналах» з ЗША пра яго далейшы лёс. Пытанне было зададзена на прэс-канферэнцыі па выніках візіту ў Душанбэ.

«ДСНВ — ці ёсць сігналы з Вашынгтона? Кантакт у нас ёсць па лініі МЗС і Дзярждэпартамента. Ці хопіць некалькіх месяцаў на падаўжэнне? Хопіць, патрэбна добрая воля», — адказаў прэзідэнт.

Пуцін дадаў, што калі ЗША адмовяцца ад гэтага дагавора, то ў Расіі ёсць новыя ўзбраенні.

«Не бяда — нам ёсць куды рухацца, у нас самыя новыя ўзбраенні, мы іх развіваем», — працягнуў ён.

«Думаю, у найбліжэйшы час будзе магчымасць паведаміць пра новае ўзбраенне, якое мы калісьці анансавалі. Калі не — значыць, не — шкада будзе, бо ўвогуле нічога не застанецца», — заявіў Пуцін.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках