CEPA: Толькі аб'яднаная Еўропа здолее стаць сілай супраць Масквы і Пекіна
1- 10.10.2025, 11:10
- 1,384
Гісторыя вучыць, што абарона без наступу асуджаная на правал.
Еўропе варта зноў звярнуцца да мудрасці сваіх продкаў, піша выданне. Афінскі гісторык Фукідыд, які жыў амаль 2500 гадоў таму, вучыў, што ніводная бітва не прайграна, пакуль яна не пачалася, а абарона без наступу асуджаная. Гэтыя ідэі сёння гучаць больш актуальна, чым калі-небудзь, піша CEPA (пераклад — сайт Charter97.org).
Сучасная Еўропа, як і Афіны ў часы Пелапанескай вайны, спрабуе ўкрыцца за «доўгімі мурамі» — у дадзеным выпадку, за Украінай, якая прымае на сябе ўдар Расіі. Стратэгія чакання асуджаная — Пуцін паводзіць сябе нерацыянальна і не спыніцца праз страты.
Еўропа не можа разлічваць толькі на санкцыі і абарончыя меры. Ёй неабходная сіла — вайсковая, эканамічная і палітычная. Для гэтага трэба больш яднасці: сумесныя закупкі ўзбраенняў, сумесныя вучэнні, адзіная стратэгія, скіраваная на абарону краін, што выходзяць з расійскай арбіты.
Афіны прайгралі, калі не здолелі спалучыць абарону з наступам, тады як Спарта пры падтрымцы Персіі здолела ўзяць горад зморам. Падобная рызыка пагражае і сучаснай Еўропе, калі яна застанецца раз'яднанай.
Рашэнне — інтэграцыя, сумеснае выкарыстанне рэсурсаў, эканомія за кошт маштабу. Толькі разам еўрапейскія краіны могуць стаць сілай, здольнай стрымаць Маскву і Пекін.
Гісторыя вучыць, што тыя, хто хаваецца за мурамі, не выратуюцца. Каб пазбегнуць трагедыі антычных маштабаў, Еўропе пара аб'яднацца і дзейнічаць як адзінае цэлае.