Эксперт: Фіцо можа страціць сваю пасаду
4- 13.01.2025, 17:50
- 8,548

Візіт у Маскву падштурхнуў апазіцыю.
Народ Славаччыны выступае супраць антыеўрапейскай пазіцыі прэм'ер-міністра Роберта Фіцо, у тым ліку і праз падтрымку палітыкі Пуціна і наведванне Расеі. Пра гэта ў эфіры тэлеканала FREEДОМ распавёў намеснік дырэктара Нацыянальнага інстытута стратэгічных даследаванняў Вячаслаў Патапенка.
На яго думку, сітуацыя, якую справакаваў Фіцо ў выніку візіту ў Маскву, паўплывала на апазіцыю.
«Сапраўды, у яго ў чарговы раз з'явіліся рызыкі страціць сваю пасаду прэм'ер-міністра Славаччыны. Сапраўды праходзяць мітынгі па ўсіх дастаткова буйных гарадах у Славаччыне. І збіраецца даволі шмат людзей. У прынцыпе, у іх позва такая праеўрапейская, яны разглядаюць дэмарш Фіцо як выступ супраць аб'яднанай Еўропы, еўрапейскага адзінства. Безумоўна, гэтыя акцыі арганізоўвае і выкарыстоўвае апазіцыя, якая настроеная па-іншаму. Акрамя таго, там ёсць грамадская арганізацыя «Мір Украіне». Вось дастаткова шмат людзей. Я думаю, што сапраўды гэта нагода мабілізаваць апазіцыю, мабілізаваць тыя палітычныя рэсурсы, якія ёсць, і пазмагацца з існай уладай у Славаччыне», - сказаў Патапенка.
Намеснік дырэктара Нацыянальнага інстытута стратэгічных даследаванняў мяркуе, што ў Фіцо таксама ёсць пэўная падтрымка.
«Я думаю, што ён дастаткова паслядоўны ў сваім такім асцярожным ці, я б не сказаў негатыўным стаўленні да Брусэля, бо так ці інакш яны ўступілі і ў NATO, і ў Еўрапейскі Звяз, і дастаткова дысцыплінавана працяглы час выконвалі ўсе свае абавязацельствы, аднак Фіцо па сваёй арыентацыі заўсёды імкнуўся да выкарыстання ўсіх гэтых кантактаў з Расеяй. Вось гэты танны газ, пэўныя такія сацыялістычныя ідэі. Я думаю, ён будзе дастаткова паслядоўны. У яго ёсць пэўная падтрымка, інакш ён бы не абіраўся трэцім разам», - сказаў ён.
Са слоў Патапенкі, Фіцо з'яўляецца сталым лідарам посткамуністычнага электарату, і ён будзе прытрымлівацца сваіх пазіцый.
«Аднак я абсалютна згодны, была заява прэм'ер-міністра Украіны, які дастаткова дакладна сказаў, што ўсе гэтыя перакрыцці электраэнэргіі знаходзяцца ў кампетэнцыі Брусэля, і на сёння Славаччына не мае пакуль такой тэхнічнай магчымасці штосьці перакрываць… Вось гэтыя ўсе пагрозы па разбурэнні адзінай еўрапейскай энэргетычнай сістэмы, скажам, гэта больш выклік для Брусэля, чым для Кіева. Мы тут хутчэй проста назіраем супрацьдзеянне прыхільнікаў і супраціўнікаў падтрымкі Украіны, якая адбываецца ў розных краінах Еўропы», - сказаў ён.
Патапенка зазначыў, што актывізавалася палітычная барацьба паміж прыхільнікамі аб'яднанай Еўропы і такіх посткамуністычных лідараў у краінах Цэнтральнай Еўропы, аднак сітуацыя знаходзіцца пад кантролем.