Палонны Украінай салдат КНДР выдаў важную інфармацыю
12- 12.01.2025, 9:19
- 42,708

Пра гэта расказала выведка Паўднёвай Карэі.
Выведнае агенцтва Паўднёвай Карэі пацвердзіла ўзяцце ў палон украінскімі вайскоўцамі двух паўночнакарэйскіх салдатаў у Курскай вобласці. Напярэдадні пра іх захоп афіцыйна заявіў украінскі бок.
Пра гэта паведамляе Yonhap News Agency.
Паўднёвакарэйскае інфармагенцтва раніцай 12 студзеня прывяло пацвярджэнне з боку выведнай службы краіны, што Украіна ўзяла ў палон гэтых вайскоўцаў КНДР.
Таксама выведка Рэспублікі Карэя працытавала словы аднаго з палонных салдатаў КНДР, што сярод паўночнакарэйскіх салдатаў у Расеі былі «значныя» страты.
«(Мы) будзем прадаўжаць дзяліцца інфармацыяй, звязанай з паўночнакарэйскімі палоннымі, у цесным супрацоўніцтве з украінскімі выведнымі органамі», – заявілі ў Радзе бяспекі і абароны Украіны.
Украінская ўстанова дадала, што параненыя салдаты КНДР не знаходзяцца ў крытычным стане.