У 2023 годзе УСУ маглі вызваліць Данецк
17- 12.01.2025, 9:01
- 16,602

Чаму гэтага не адбылося?
Улетку 2023 года, падчас контрнаступу, Узброеныя сілы Украіны маглі зайсці ў Данецк. Пра гэта журналістцы Раміні Эсхакзай расказаў камандзір батальёна беспілотных сістэмаў «Драпежнікі вышыняў» 59 асобнай мотапяхотнай брыгады імя Якава Гандзюка з пазыўным «Кондар».
Спачатку, у канцы 2022 года, Сілы абароны сутыкаліся з няспыннымі штурмамі ворага, але да лета 2023 ход вайны быў пераломлены і ўжо УСУ пачалі прасоўвацца наперад. У гэты час, паводле ягоных словаў, з некаторых наглядальных пунктаў нават можна было ўбачыць Данецк, але тады ўсе сілы перакідваліся на Запарожскі кірунак.
«Мы бачылі Данецк. Гэта было вельмі блізка», – успомніў ён, дадаючы, што ўкраінцы рэальна маглі зайсці ў акупаваны горад.
У гэты час ён быў упэўнены, што ўкраінскае войска зможа нават выйсці на межы 1991 года, але з восені сітуацыя стала пагаршацца і надзеі байцоў пачалі ператварацца ў нязбытныя.
Ён прызнаўся, што раней Пакроўск уважаўся за «вельмі глыбокі тыл», у які байцы ездзілі адпачываць, туды прыязджалі жонкі з дзецьмі, дзе адчувалі сябе вельмі бяспечна і ніхто не хваляваўся. Але сітуацыя на Данецкім кірунку ўвесь час мянялася.