29 верасня 2024, Нядзеля, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экзітполы: На выбарах у Аўстрыі перамагаюць правапапулісты

2
Экзітполы: На выбарах у Аўстрыі перамагаюць правапапулісты
КІРАЎНІК АЎСТРЫЙСКАЙ ПАРТЫІ СВАБОДЫ ХЕРБЕРТ КІКЛЬ

З вынікам 29% галасоў.

У Аўстрыі ў нядзелю, 29 верасня, закончылася галасаванне на парламенцкіх выбарах. Паводле звестак экзітполаў, перамогу на іх атрымлівае правапапулісцкая Аўстрыйская партыя свабоды (АПС) на чале з Хербертам Кіклем, набіраючы больш за 29 адсоткаў галасоў выбарнікаў, паведамляе DW.

Кіроўная кансерватыўная Аўстрыйская народная партыя (АНП) на чале з канцлерам Карлам Нехамерам набірае, паводле звестак апытання, выкананага сацыялагічным інстытутам Foresight для агенцтва APA і медыякампаніі ORF, блізу 26%. Сацыял-дэмакратычная партыя Аўстрыі (СДПА) заручылася падтрымкай прыкладна 20% прагаласавалых, партыя «Новая Аўстрыя і Ліберальны форум» і «зялёныя» – блізу 9%.

Кампартыя Аўстрыі і Піўная партыя кабарэтыста Дамініка Улазні набіраюць менш за 3%. Каб трапіць у ніжнюю палату парламента, партыям неабходна пераадолець чатырохадсоткавы бар'ер.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках