29 верасня 2024, Нядзеля, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аналена Бербок абвінаваціла Трампа ў распаўсюджванні фэйкаў

6
Аналена Бербок абвінаваціла Трампа ў распаўсюджванні фэйкаў
АНАЛЕНА БЕРБОК

Паабяцаўшы падтрымліваць «даверныя стасункі».

Міністарка замежных справаў Нямеччыны Аналена Бербок раскрытыкавала Дональда Трампа за распаўсюджванне «фальшывых навінаў» пра яе краіну, паабяцаўшы пры гэтым падтрымліваць «даверныя стасункі» з наступнай адміністрацыяй Трампа, калі той пераможа на будучых выбарах.

«Мы сапраўды былі крыху здзіўленыя тым, што пра маю краіну з'явіліся фальшывыя навіны, калі не сказаць хлусня», – сказала Бербок у інтэрв'ю Bloomberg TV у Нью-Ёрку.

Тым не менш палітык з партыі «зялёных» дала зразумець, што яе ўрад будзе супрацоўнічаць, калі рэспубліканец пераможа другі тэрмін у Белым доме ў лістападзе, як гэта было з адміністрацыяй дэмакрата Байдэна.

«Мы, безумоўна, зацікаўленыя ў тым, каб прадаўжаць гэтыя даверныя стасункі» з ЗША, – сказала яна.

Бербок спаслалася на заяву былога прэзідэнта на дэбатах з кандыдаткай ад дэмакратаў Камалай Гарыс 10 верасня, у якой Трамп сказаў, што пераход Нямеччыны на аднаўляльныя крыніцы энэргіі пацярпеў крах і што краіна звярнулася да будаўніцтва «звычайных» электрастанцый.

«Калі маю краіну прадстаўляюць як нешта няправільнае, то Міністэрства замежных справаў абавязанае сказаць: выбачайце, але сітуацыя ў нашай краіне не такая», – заявіла Бербок, абараняючы зваротную рэпліку свайго міністэрства ў сацыяльных сетках на наступны дзень пасля каментара Трампа.

«Падабаецца нам гэта ці не: энэргетычная сістэма Нямеччыны цалкам функцыянуе і больш чым на 50% складаецца з аднаўляльных крыніцаў энэргіі. І мы закрываем – а не будуем – вугальныя і атамныя станцыі. Вугаль будзе выключаны з энэргасістэмы не пазней за 2038», – напісала Міністэрства замежных справаў на сваім англамоўным канале X.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках