29 верасня 2024, Нядзеля, 21:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія партызаны прабраліся на добра замаскаваную базу расейцаў

Украінскія партызаны прабраліся на добра замаскаваную базу расейцаў

І раскрылі сакрэт іх манеўраў.

Партызаны правялі выведку базы РФ у вёсцы Ялынскае Данецкай вобласці. Нягледзячы на дбайную маскіроўку акупантаў, яе ўсё ж удалося выявіць.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram-канал партызанскага руху «АТЕШ».

«Агенты выявілі базу 57-й АМСбр УС РФ у адным з жылых дамоў вёскі Ялынскае», – гаворыцца ў паведамленні.

Як высветлілі партызаны, акупанты і тэхніка перамяшчаюцца ўтойліва, каб унікнуць выяўлення.

«База, як і іншыя аб'екты брыгады, замаскаваная праз вялікія страты ў падраздзяленні. Напрыклад, антэны разгортваюць толькі на час працы, пасля чаго хаваюць праз няспынныя прылёты. Месца захоўвання боепрыпасаў увесь час мяняецца», – расказалі ў «АТЕШ».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках