29 верасня 2024, Нядзеля, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУР: Верхаводы акупантаў кінулі салдат на смерць падчас баёў на завод у Ваўчанску

5
ГУР: Верхаводы акупантаў кінулі салдат на смерць падчас баёў на завод у Ваўчанску

Украінскія вайскоўцы даведаліся пра дзікія рэчы, якія там рабіліся.

Камандзіры акупантаў падчас баёў за Ваўчанскі агрэгатны завод кінулі сваіх салдат на смерць. Нягледзячы на безнадзейнасць сітуацыі, яны ўсё адно прымушалі захопнікаў супраціўляцца.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прадстаўніка Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны Андрэя Чарняка ў эфіры тэлемарафона.

Ён адзначыў, што падрыхтоўка аперацыі па вызваленні агрэгатнага завода ў Ваўчанску доўжылася некалькі тыдняў. Са слоў Чарняка, паспяховая зачыстка будынкаў завода мае важнае значэнне для далейшых дзеянняў Сіл бяспекі і абароны дзяржавы.

«Гэта было патрэбна для таго, каб максімальна спрасціць лагістыку, забеспячэнне нашых сіл, якія знаходзяцца ў гэтым рэгіёне. У далейшым гэта дазволіць Сілам абароны Украіны весці контрнаступальныя дзеянні і выганяць ворага з украінскай зямлі», - растлумачыў выведнік.

Чарняк дадаў, што расейцы падчас баёў панеслі сур'ёзныя страты, бо верхаводы акупантаў фактычна асудзілі салдат на смерць.

«Насамрэч там адбываліся страшныя, дзікія, дзіўныя рэчы з боку расейскіх камандзіраў да сваіх падначаленых. Размова ідзе аб наўмысных забойствах, размова ідзе аб тэроры. Гэта чарговы прыклад, калі ў расейскага салдата няма ніякіх правоў і яго наогул не ўважаюць за чалавека», - сказаў прадстаўнік ГУР.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках