29 верасня 2024, Нядзеля, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Растоўскай вобласці не могуць патушыць магутны пажар пасля нападу дронаў

1
У Растоўскай вобласці не могуць патушыць магутны пажар пасля нападу дронаў

Агонь распаўсюдзіўся на 20 гектараў.

У Растоўскай вобласці Расеі пасля атакі дронаў успыхнуў магутны лясны пажар. Яго не могуць патушыць.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на губернатара Растоўскай вобласці Васіля Голубева.

З яго слоў, праз падзенне беспілотніка ў Мілюцінскім раёне Растоўскай вобласці ўспыхнуў лясны пажар. Агонь распаўсюдзіўся на не менш як 20 гектараў.

Расейскі чыноўнік паскардзіўся, што пажар не могуць патушыць праз моцны вецер. Да ліквідацыі ўзгарання быў прыцягнуты верталёт.

«У тушэнні задзейнічаныя неабходныя сілы і сродкі. Працу пажарных ускладняе моцны вецер. Для барацьбы з агнём вылецеў верталёт МНС», - напісаў Голубеў.

Губернатар Растоўскай вобласці запэўнівае, што пагрозы распаўсюджванню агню на населеныя пункты няма.

Гэтай ноччу адразу ў некалькіх абласцях Расеі было гучна. У Краснадарскім краі РФ раздаліся выбухі і ўспыхнуў пажар ля вайсковага аэрадрома Ейск. Мясцовыя паблікі пішуць, што там маглі захоўваць ракеты «Кінжал».

Таксама выбухі раздаваліся ў Тамбоўскай, Арлоўскай, Ліпецкай, Тульскай, Варонежскай і Саратаўскай абласцях.

У Валгаградскай вобласці, відавочна, быў атакаваны яшчэ адзін арсенал са зброяй войска РФ. Са слоў кіраўніка Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры РНБА Андрэя Каваленкі, там захоўвалі іранскія балістычныя ракеты.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках