29 верасня 2024, Нядзеля, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камандзіра 72-й брыгады уСУ, якая абараняе Вуглядар, звольнілі з пасады

15
Камандзіра 72-й брыгады уСУ, якая абараняе Вуглядар, звольнілі з пасады
ІВАН ВІННІК

Камбрыг «Чорных Запарожцаў» падзякаваў пабрацімам за службу.

Камандзіра 72-й асобнай механізаванай брыгады УСУ імя Чорных Запарожцаў палкоўніка Івана Вінніка звольнілі з пасады.

«Паны афіцэры, сяржанты, салдаты! З лета 2022 да сённяшняга дня - у мяне быў доўгі і няпросты шлях. Але ён не быў цяжкі, бо пераадольваў я яго не адзін. Побач была адданая і матываваная каманда. Дзякуй кожнаму і кожнай за ваша цярпенне, волю і сілы. Дзякуй, што слухалі, чулі, казалі, прапаноўвалі. Дзякуй за супольную барацьбу. Дзякуй, што былі побач. Я гэта вельмі шаную. Для мяне гонар быць часткай «Чорных Запарожцаў», і тая сувязь, якая ўтварылася паміж намі, застанецца назаўжды. Вучыцеся. Змагайцеся. Не апускайце рук і ўпэўнена крочце да нашай Перамогі», - гаворыцца ў звароце камандзіра на старонцы 72 АМБр у Facebook.

АК «Поўнач» на мінулым тыдні паведамляла, што Вінніка прызначылі на вышэйшую пасаду «з мэтай прасоўвання па службе і для перадачы баявога досведу». У камандаванні адзначылі, што баец з'яўляецца прыкладам сапраўднага і сумленнага баявога афіцэра, вопытнага і чалавечнага камандзіра.

«Пад яго кіраўніцтвам брыгада прайшла няпросты шлях, аднак годна трымала вызначаныя ёй кірункі абароны. Спачатку быў Бахмут, затым Вуглядар, дзе ў студзені-лютым 2023 года брыгада змагла адбіць адзін з найбуйнейшых наступаў за час расейска-ўкраінскай вайны. Дасведчаны, смелы, мудры. Беражэ і паважае асабовы склад, незалежна ад звання і пасады, аднак патрабавальны да адказнага выканання задач», - адзначылі ў АК «Поўнач».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках