У Нідэрландах сімвалічна развіталіся з апошнімі знішчальнікамі F-16
5- 27.09.2024, 21:54
- 3,386
Перададзеныя Кіеву F-16 Амстэрдам заменіць новымі F-35.
У Нідэрландах знялі з узбраення апошнія знішчальнікі F-16, якія плануюць перадаць Украіне. У пятніцу, 27 верасня, Мінабароны краіны «афіцыйна развіталася з легендарным самалётам».
Пра гэта паведамілі ў Мінабароны Нідэрландаў.
У Мінабароны Нідэрландаў адзначылі, што 27 жніўня F-16 быў зняты з вайсковага інвентару.
Сьогодні Повітряні сили Нідерландів перестали бути експлуатантом американських винищувачів F-16. У міноборони країни розповіли, що 27 серпня F-16 знято з військового інвентарю. pic.twitter.com/g66HlhvGBc
— NV (@tweetsNV) September 27, 2024
Перад гэтым апошнія F16 правялі так званы апошні палёт над гарадамі Нідэрландаў. Палёт адзначыў «45 гадоў бесперапыннай эксплуатацыі F-16 у складзе нідэрландскіх Паветраных сілаў».
Нідэрланды плануюць замяніць знішчальнікі F-16 на новыя F-35.
«Таксама Нідэрланды дораць Украіне апошнія F-16 для барацьбы з расейцамі», – адзначылі ў Мінабароны краіны.
1 жніўня першыя шэсць знішчальнікаў F-16 з Нідэрландаў былі дастаўленыя ва Украіну.
У цэлым украінскія Паветраныя сілы атрымаюць ад Нідэрландаў 24 знішчальнікі F-16 у рамках авіяцыйнай кааліцыі.