27 верасня 2024, Пятніца, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: У мяне цудоўныя стасункі з Зяленскім

13
Трамп: У мяне цудоўныя стасункі з Зяленскім
Дональд Трамп

Кандыдат у прэзідэнты ЗША таксама пахваліў дзеянні Зяленскага падчас спробы імпічменту.

Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад рэспубліканцаў Дональд Трамп заявіў, што ў яго "выдатныя стасункі" з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім. Ён таксама пахваліў тое, як Зяленскі дзейнічаў пры спробе абвясціць Трампу імпічмент.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на сустрэчу з прэсай.

Падчас сустрэчы з прэсай Трамп заявіў, што “Украіна праходзіць праз пекла” і гэта “жахлівая сітуацыя”, а адразу пасля гэтага пахваліў Зяленскага за тое, як той дзейнічаў пры спробе абвясціць Трампу імпічмент за нібыта ціск на Украіну пытаннем ваеннай дапамогі неўзабаве пасля таго, як Зяленскі стаў прэзідэнтам.

“Ён дакладна сказаў, што прэзідэнт Трамп не зрабіў нічога няправільнага. Ён сказаў гэта вельмі дакладна і адназначна. І гэтыя “ястрабы” з імпічментам вымушаны былі адразу адступіцца. Ён мог пачаць казаць, што чагосьці "не ведае", "не ўпэўнены". Але ён быў... як сталёвы, ён сказаў: “Прэзідэнт Трамп не здзейсніў нічога няправільнага”, - сказаў Трамп.

У той жа час лідар рэспубліканцаў адзначыў, што ў яго з Зяленскім "вельмі добрыя дачыненні".

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках