27 верасня 2024, Пятніца, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль нанёс удар па цэнтральным штабе «Хезбалы» у Бейруце

Ізраіль нанёс удар па цэнтральным штабе «Хезбалы» у Бейруце

ЦАХАЛ працягвае наступальную аперацыю "Стрэлы поўначы".

Ізраільскія вайскоўцы нанеслі ўдар па цэнтральным штабе “Хезбалы” ў Бейруце, паведамляецца ў тэлеграм-канале ЦАХАЛ.

“Некаторы час таму ЦАХАЛ нанёс кропкавы ўдар па цэнтральным штабе тэрарыстычнай арганізацыі “Хезбала”, размешчаным сярод жылых дамоў у цэнтры Дахіі ў Бейруце”, - паведаміла ізраільскае войска.

23 верасня ЦАХАЛ пачаў наступальную вайсковую аперацыю пад назвай "Стрэлы поўначы". Яе мэтай ізраільскія сілы назвалі інфраструктуру лібанскай групоўкі "Хезбала", створаную за апошнія 20 гадоў. Ізраіль заклікаў грамадзян Лібана пакінуць дамы паблізу аб'ектаў, дзе "Хезбала" хавае зброю.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках