27 верасня 2024, Пятніца, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Орбан раскрытыкаваў Орбана праз заяву аб Украіне

7
Орбан раскрытыкаваў Орбана праз заяву аб Украіне
ВІКТАР ОРБАН

Прэм'ер-міністр Вугоршчыны і ягоны дарадца не сышліся ў меркаваннях.

Прэм'ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан раскрытыкаваў свайго палітычнага дарадцу Балажа Орбан (цёска, не з'яўляецца сваяком кіраўніка ўрада), які заявіў, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, які надумаў супрацьстаяць Расеі ў лютым 2022 года, паступіў "безадказна", паведамляе 444.hu.

Балаж Орбан нагадаў аб вугорскіх падзеях 1956 года. 23 кастрычніка вугорцы выступілі супраць сацыялістычных уладаў краіны, праз 12 дзён паўстанне было задушана савецкім войскам.

“Улічваючы 1956 год, мы б, магчыма, не зрабілі таго, што зрабіў прэзідэнт Зяленскі два з паловай гады таму, бо гэта безадказна: ён уцягнуў сваю краіну ў абарончую вайну. Столькі людзей загінулі, столькі тэрыторый страчана”, - сказаў дарадца.

Ён назваў пастанову Зяленскага "суверэнным правам", але адзначыў, што Вугоршчына параіла б Украіне гэтага не рабіць з улікам таго, што адбылося ў 1956 годзе.

Прэм'ер адказаў, што яго дарадца выказаўся "двухсэнсоўна, што ў гэтым кантэксце з'яўляецца памылкай". “Бо нашае грамадства будуецца на глебе рэвалюцыі 1956 года, яно вырасла з яе. <...> Вось чаму вугорскую гісторыю, святую і недатыкальную для нас, не трэба прыцягваць да дыскусіі аб вайне і міры», — падкрэсліў Віктар Орбан.

Памочнік затым патлумачыў, што ягоныя словы былі “няправільна вытлумачаныя”. Вугорскі апазіцыйны палітык Петэр Мадзьяр заклікаў яго сысці з пасады.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках