27 верасня 2024, Пятніца, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі сустрэўся з Трампам у Нью-Ёрку: што вядома

30
Зяленскі сустрэўся з Трампам у Нью-Ёрку: што вядома

Сустрэча адбываецца ў Trump Tower.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэўся з кандыдатам у прэзідэнты ЗША ад рэспубліканцаў Дональдам Трампам. Яны правядуць перамовы ў Trump Tower у Нью-Ёрку.

"Для мяне гонар, што прэзідэнт з намі, і ён шмат перажыў", – сказаў Трамп, маючы на ўвазе Зяленскага, паведамляе Forbes.

Трамп адзначыў, што ён і Зяленскі збіраюцца гэта "абмеркаваць і паглядзець, што могуць прыдумаць".

У той жа час украінскі прэзідэнт заявіў, што ў яго і Трампа "агульны пункт гледжання наконт таго, што вайну ва Украіне трэба спыніць".

Дональд Трамп заявіў, што ў яго і Зелянскага былі «вельмі добрыя дачыненні», а затым дадаў, што мае «вельмі добрыя дачыненні з Пуціным».

«Калі мы пераможам, мы вельмі хутка развяжам гэтае пытанне», – сказаў Трамп, маючы на ​​ўвазе вайну Расеі супраць Украіны.

Зяленскі ў адказ на такую ​​заяву дадаў, што спадзяецца, што ягоныя дачыненні з Трампам «будуць лепшымі, чым паміж Пуціным і Трампам».

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках