Свабодныя спартоўцы сустрэнуцца з беларусамі ва Уроцлаве
- 27.09.2024, 15:36
- 1,084
Ужо заўтра.
У польскім Уроцлаве пройдзе сустрэча са свабоднымі спартоўцамі. Мерапрыемства адбудзецца заўтра, 28 верасня, а 16-й гадзіне.
Пра гэта ў «Фэйсбуку» расказала шматразовая чэмпіёнка свету і Еўропы ў плаванні, уладальніца трох алімпійскіх медалёў Аляксандра Герасіменя.
«Мэта сустрэчы – пазнаёміцца і паразмаўляць пра Беларусь, што мы можам зрабіць для нашай краіны ў эміграцыі, як дамагчыся свабоды і вярнуцца на радзіму.
Нам ёсць што абмеркаваць, прыходзьце!» - напісала яна.
У ёй возьмуць удзел трохразовая прызёрка Алімпійскіх гульняў у плаванні Аляксандра Герасіменя, экс генеральны мэнэджар нацыянальнай каманды ў хакеі Святаслаў Кісялёў, а таксама галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна.
Сустрэча пройдзе заўтра, 28 верасня, а 16-й гадзіне. Адрас: Уроцлаў, Ruska 46a Centrum Ukrainskie Kultury i Rozwoju (CUKR).
Сустрэча пройдзе ў рамках спартыўна-музычнага фестывалю «Братэрства свабоды», які адбудзецца 29 верасня ва Вроцлаве.