27 верасня 2024, Пятніца, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адзін з самых бедных рэгіёнаў Расеі стаў лідарам у выдатках на мемарыялы ліквідаваным ва Украіне вайскоўцам

5
Адзін з самых бедных рэгіёнаў Расеі стаў лідарам у выдатках на мемарыялы ліквідаваным ва Украіне вайскоўцам

На другім месцы Рэспубліка Тыва.

З 2023 года расейскія рэгіёны ўклалі 34 кантракты на суму звыш 150 млн рублёў на ўсталяванне помнікаў і мемарыялаў памяці вайскоўцаў, якія загінулі ва Украіне, вынікае з інфармацыі партала дзяржаўных закупаў. Лідарам выдаткаў на мемарыялы стаў Забайкальскі край (больш за 42 млн рублёў), які неаднаразова ўваходзіў у дзясятку найбяднейшых рэгіёнаў краіны.

На другім месцы апынулася Рэспубліка Тыва (больш за 23 млн рублёў) і Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга (больш за 21 млн рублёў). На пачатак верасня вядома як мінімум пра 1212 загінулых у Забайкальскім краі, 716 у Рэспубліцы Тыва і і 252 у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе, на падлікі «Медиазоны» і «Рускай службы ВВС». Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга за час вайны стала адным з лідараў у выдатках на пашырэнне могілак, выдаткаваўшы больш за 15 млн рублёў, паводле даследавання The Moscow Times. Першыя скульптуры пачалі ўсталёўваць у 2023 годзе, тады выдаткавалі 47 млн рублёў, а за 9 месяцаў гэтага года ўжо 106 млн рублёў.

У Забайкальскім краі грошы былі выдзеленыя на стварэнне мемарыяльнага комплексу «героям СВА» ў пасёлку Агінскім (больш за 11 млн рублёў у 2023 годзе), у горадзе Борзя (больш за 9 млн рублёў у 2023 годзе), у вёсцы Нерчынскі завод (больш за 10 млн рублёў у 2024 годзе) і ў пасёлку Магайтуі (больш за 11 млн рублёў). Вёска Агінскае вядомая добраахвотніцкім рухам «Залатыя рукі анёла. Агінскае» і фондам «Добрае сэрца Агі», якія адпраўляюць у зону ваенных дзеянні сродкі індывідуальнай аховы, намёты і свечкі. У горадзе ж Борзя неаднаразова хавалі байцоў ПВК «Вагнер».

У Рэспубліцы Тыва 23 млн рублёў былі выдаткаваныя на будаўніцтва мемарыяльнага комплексу «Парк герояў-удзельнікаў СВА» ў горадзе Кызыле. Раней мэр горада Карым Сагаан-аол дапамагаў адкрываць у самаабвешчаных ЛНР і ДНР базы адпачынку для вайскоўцаў.

У Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе больш за 14 млн рублёў было выдзелена на выраб, дастаўку і мантаж помніка на аб'екце «Мемарыял памяці загінулым падчас СВА» ў сяле Мужах, больш за 3 млн рублёў на набыццё, пастаўку і мантаж стэлы СВА і больш за 2 млн на ўсталяванне мемарыяла СВА ў вёсцы Яр-Сале. Адкрыць помнік у тэрмін у сяле Мужах пры гэтым не ўдалося, бо населены пункт размешчаны далёка ад федэральных трас, а ў самім сяле няма дарог.

З 153 млн рублёў, выдаткаваных расейскімі рэгіёнамі, больш за 49 млн рублёў былі выдзеленыя на стварэнне помнікаў і скульптурных кампазіцый, больш за 105 млн рублёў на стварэнне і аснашчэнне мемарыяльных комплексаў.

Сярод помнікаў і мемарыялаў ёсць і тыя, якія звязаныя не толькі з вайной Расеі ва Украіне. Так, у рэспубліцы Хакасія закупілі выраб і дастаўку манументальна-скульптурнай двухфігурнай кампазіцыі «Воін Вялікай Айчыннай вайны і воін СВА» на суму, большую за 1,5 млн рублёў. У Самарскай вобласці больш за 800 тысяч рублёў выдаткавалі на добраўпарадкаванне мемарыяла «Адвага, гонар і мужнасць» у памяць аб загінулых у Афганістане і ва Украіне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках