27 верасня 2024, Пятніца, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіберкорпус ГУР правёў паспяховую атаку на Расею

1
Кіберкорпус ГУР правёў паспяховую атаку на Расею

Больш за 800 сэрвераў пашкоджаныя

Больш за 800 сервераў у розных рэгіёнах краіны-агрэсаркі Расеі атакавалі ГУР МА з 23 да 26 верасня. Як адзначылі OBOZ.UA крыніцы ў вайсковай выведцы, пацярпелі серверы вайсковых, адміністрацыйных і фінансавых устаноў, якія падтрымліваюць агрэсію Расеі супраць Украіны.

У выніку паспяховай аперацыі былі цалкам знішчаныя дакументы і звесткі, якія захоўваліся на гэтых сэрверах.

Крыніцы адзначылі, што новая аперацыя ГУР зноў прадэманстравала расейскаму насельніцтву слабы ўзровень тэхнічнага забеспячэння ў іх краіне.

«Страта звестак і дакументацыі прывяла да частковага ці поўнага прыпынення працы спажыўцоў і пастаўшчыкоў паслуг у розных галінах, а таксама абумовіць неабходнасць выдаткавання дадатковых рэсурсаў на пошук і аднаўленне звестак і ў чарговы раз прадэманструе мясцоваму насельніцтву нізкі ўзровень тэхнічнага забеспячэння ў РФ», - паведамляе крыніца.

Важным з'яўляецца момант, што ўсе звесткі на атакаваных сэрверах былі выдаленыя без магчымасці іх аднаўлення.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках