27 верасня 2024, Пятніца, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія добраахвотнікі ўзялі ў палон беларуса, які ваяваў за расейцаў

6
Беларускія добраахвотнікі ўзялі ў палон беларуса, які ваяваў за расейцаў

Цяпер ён заклікае не ваяваць за акупантаў.

У Ваўчанску ў Харкаўскай вобласці Украіны беларускія добраахвотнікі з БДК і «Тэрора» ўзялі ў палон беларуса, які ваяваў за РФ. На днях яны ўдзельнічалі ў вызваленні агрэгатнага завода. Грамадзянін Беларусі разам з расейцамі прабыў там два дні і здаўся. Пра гэта паведамляецца ў Telegram-канале добраахвотнікаў.

47-гадовы мужчына кажа, што ён ураджэнец Мастоў. У беларускім войску быў кіроўцам пажарнай машыны ў войсках супрацьпаветранай абароны. У канцы 1990-х - у пачатку 2000-х працаваў у Польшчы, а пасля паехаў у Расею, займаўся будаўнічымі працамі. У Пецярбургу беларус бачыў «жыццёвыя перспектывы», спадзяваўся атрымаць расейскае грамадзянства. Але за п'яную бойку з паліцыянтамі яму пагражала крымінальная адказнасць. У паліцыі прапанавалі падпісаць кантракт і адправіцца на вайну ва Украіну, і ён пагадзіўся.

Калі з'явіліся байцы УСУ, расейскія вайскоўцы не супраціўляліся. У палоне іх накармілі, напаілі, надалі меддапамогу. Цяпер грамадзянін Беларусі заклікае землякоў не ісці ваяваць у расейскае войска.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках