Кіраўнік МЗС Беларусі думаў, што сустрэўся з прэм'ерам Катара
7- 27.09.2024, 10:20
- 6,744
Але гэта быў не ён.
Прэс-служба МЗС Беларусі паведаміла аб сустрэчы Максіма Рыжанкова з прэм'ер-міністрам і ў сумяшчальніцтве кіраўніком МЗС Катара шэйхам Мухамедам бен Абдэрахманам Аль Тані.
У пацвярджэнне праведзенай сустрэчы МЗС Беларусі апублікавала фота. Праблема ў тым, што на фота няма чальца каралеўскай сям'і, шэйха Мухамеда бен Абдэррахмана Аль Тані. Перад Рыжанковым сядзіць дзяржміністр МЗС Катара Султан бін Саад Аль Мураіхі.