11 кастрычнiка 2024, Пятніца, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За год плынь грузаў праз Беларусь знізілася на 30%

4
За год плынь грузаў праз Беларусь знізілася на 30%

Праз санкцыі.

Транзітная грузаплынь праз Беларусь сёлета знізілася яшчэ на 30% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Аб гэтым заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Эдуард Даніловіч.

З яго слоў, абстаноўка на заходніх межах краіны застаецца складанай — найперш праз санкцыі. Закрытыя многія пункты пропуску. Акрамя таго, дзейнічае забарона на ўезд у краіны ЕЗ беларускіх грузаперавозчыкаў.

«Усё гэта, вядома, зразумелым чынам адбіваецца на грузаплынях праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. У параўнанні з мінулым годам гэты грузапаток яшчэ на 30% знізіўся», - заявіў прадстаўнік ДМК.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках