9 кастрычнiка 2024, Серада, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз адказаў Пуціну

3
Еўразвяз адказаў Пуціну

Шантаж не ўдаўся.

Выказванні Пуціна аб тым, што ўжыванне Украінай заходняй высокадакладнай зброі вялікай далёкасці супраць РФ будзе нібыта «наўпроставым удзелам» краін NATO ў вайне, не паўплываюць на пазіцыю ўнутры Еўрапейскага Звязу ў гэтым пытанні. Пра гэта заявіў на брыфінгу ў Брусэлі ў пятніцу, 13 верасня, афіцыйны прадстаўнік замежнапалітычнай службы ЕЗ Петэр Стана, паведамляе «Нямецкая хваля».

«Памылковыя выказванні Пуціна не зменяць нашу пазіцыю, пакуль ён працягвае сваю незаконную агрэсію супраць Украіны, а значыць, атакуе і нас у заходніх дэмакратычных частках свету», - сказаў Стана. Ён дадаў, што прэзідэнт Расеі ўвесь час робіць «памылковыя» каментары: «Вядома, нішто з таго, што ён кажа, не зменіць нашых пазіцый».

Петэр Стана нагадаў, што дыскусія аб скасаванні абмежаванняў на выкарыстанне Украінай зброі, прадстаўленай ёй краінамі Еўразвязу, працягваецца. Яе вынікамі, са слоў дыпламата, стала зняцце ўстаноўленых раней абмежаванняў асобнымі краінамі.

Адзінай пазіцыі Еўразвязe ў гэтым пытанні няма. Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль выказваецца за скасаванне абмежаванняў і заклікае да гэтага ўсе дзяржавы блока. Аднак на апошнім пасяджэнні Рады ЕЗ па замежных справах міністры пастанавілі, што кожная краіна мае права прымаць гэтую пастанову самастойна, зыходзячы з уласных інтарэсаў у сферы бяспекі.

Пра тое, што ўжыванне заходняй высокадакладнай зброі вялікай далёкасці для ўдараў Украіны па тэрыторыі Расеі будзе азначаць наўпроставы ўдзел краін NATO ў вайне ва Украіне, Пуцін заявіў у інтэрв'ю карэспандэнту тэлеканала «Расія 1» Паўлу Зарубіну 12 верасня. Са слоў Пуціна, у выпадку адпаведнай пастановы зменіцца «сама сутнасць гэтага канфлікту». Расея «будзе прымаць адпаведныя пастановы, зыходзячы з тых пагроз, якія нам будуць стварацца», заявіў прэзідэнт РФ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках