13 снежня 2024, Пятніца, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ з HIMARS накрылі расейцаў у Курскай вобласці

8
УСУ з HIMARS накрылі расейцаў у Курскай вобласці

Блізу 100 акупантаў загінулі.

Украінскае войска нанесла ракетны ўдар па вялікай колькасці расейскіх вайскоўцаў падчас іх спробы фарсіраваць раку. Падраздзяленні ворага рыхтаваліся да штурмавых дзеянняў на ўкраінскія пазіцыі, але ўступіць у бой так і не паспелі. Украінская аэравыведка заўважыла перамяшчэнне расейцаў і адсачыла іх, пасля чаго перадала каардынаты артылерыстам, паведамляе «Диалог».

Расейцы спрабавалі дзейнічаць пад покрывам ночы, але цеплавізійная камера беспілотніка адсочвала ўсе іх дзеянні.

Пасля гэтага УСУ з рэактыўных установак залпавага агню HIMARS выпусцілі некалькі ракет з касетнай баявой часткай, якая накрыла вялікую плошчу, дзе канцэнтраваліся расейскія падраздзяленні.

Пасля першага ўдару расейцы пачалі ўцякаць, але ўвесь гэты час УСУ кантралявалі іх перамяшчэнне. Калі яны засяродзіліся ў новым пункце, украінскія вайскоўцы нанеслі яшчэ адзін ракетны ўдар.

На апублікаваных кадрах добра відаць, як металічныя фрагменты разлятаюцца па вялікім пляцы, знішчаючы расейцаў. Касетная частка боегалоўкі змяшчае тысячы вострых вальфрамавых фрагментаў. Паводле папярэдніх ацэнак, страты УС РФ могуць скласці больш за сто чалавек.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках