21 снежня 2024, Субота, 18:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Екацярынбурзе падарвалі расейскіх сілавікоў, якія маюць дачыненне да катаванняў украінцаў

9
У Екацярынбурзе падарвалі расейскіх сілавікоў, якія маюць дачыненне да катаванняў украінцаў

Украінская выведка заявіла аб «акцыі адплаты».

У расейскім Екацярынбургу 11 верасня спрацавала выбуховае прыстасаванне каля КПП вайскоўцаў Расгвардыі краіны-агрэсаркі, паведаміла Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны.

У ГУР заявілі, што «акт адплаты» акупантам, якія маюць дачыненне да арганізацыі катавальнняў на акупаваных тэрыторыях Украіны, здзейснілі прадстаўнікі падполля ва ўзаемадзеянні з ГУР.

У выведцы расказалі, што 11 верасня каля КПП воінскай часці, дзе базуюцца расгвардзейцы, спрацавала выбуховае прыстасаванне асколачнага дзеяння агульнай масай 6 кг.

Паводле інфармацыі выведкі, у выніку былі падарваныя расейскія акупанты, пацярпела іх аўтамабільная тэхніка.

«Для ліквідацыі наступстваў выбуху на месца прыбылі расейскія спецслужбы, карэты хуткай дапамогі, у паветра быў узняты верталёт медыцынскай эвакуацыі», - сказана ў паведамленні.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках