Узровень нараджальнасці ў Расеі ўпаў да 25-гадовага мінімуму
6- 10.09.2024, 14:16
- 3,134
Дэмаграфічная сітуацыя пагаршаецца, нягледзячы на кампанію ўладаў супраць абортаў.
Узровень нараджальнасці ў Расеі апусціўся да найбольш нізкага ўзроўню за апошнія 25 гадоў. За першыя шэсць месяцаў 2024 года ў РФ нарадзіліся 599,6 тысячы дзяцей, што на 16 тысяч менш, чым за аналагічны перыяд папярэдняга года, паведамляе ў сераду, 10 верасня, "Нямецкая хваля" са спасылкай на Reuters і звесткі Расстата. Гэты паказчык - самы нізкі з 1999 года.
Пры гэтым у чэрвені колькасць нованароджаных скарацілася на 6 адсоткаў у гадавой прапорцыі да 98,6 тысячы, што з'яўляецца першым выпадкам, калі месячны паказчык нараджальнасці падае ніжэй за адзнаку 100 тысяч, адзначаецца далей.
Натуральнае змяншэнне насельніцтва Расеі паскорылася ў бягучым годзе і з-за росту смяротнасці. Са студзеня да чэрвеня у РФ памерлі 325,1 тысячы чалавек, што на 49 тысяч больш, чым за першыя шэсць месяцаў 2023 года.
Дэмаграфічная сітуацыя ў Расеі працягвае пагаршацца на фоне вайны РФ супраць Украіны. Расейскія ўлады спрабуюць змяніць сітуацыю, праводзячы кампанію супраць абортаў.