У Беларусі забаранілі прадаваць небяспечнае расейскае марозіва
4- 10.09.2024, 11:52
- 15,598
Два тыпы.
Дзяржстандарт забараніў прадаваць у Беларусі два тыпа расейскага марозіва вытворцы "Фабрыка мрой" з Ніжагародскай вобласці і пірожнае "Чырвоны аксаміт" з Бабруйска. Гэтыя тавары з'явіліся ў спісе небяспечнай прадукцыі на сайце ведамства, піша "Зеркало".
Забарона ўводзіцца з 10 верасня.
Гаворка ідзе пра марозіва ў вафельным кубачку з заменнікам малочнага тлушчу з водарамі тутці-фруці і вішні. У прысмаках выявілі завышанае амаль удвая замяшчэнне малочнага тлушчу яго заменнікам.
У пірожным "Чырвоны аксаміт", які выпускае бабруйскае прадпрыемства "Цеўемайстар", знайшлі незаяўленыя вытворцам у маркіроўцы сінтэтычныя фарбавальнікі. Іх утрыманне было ў 1,5 раза вышэйшае за максімальна дапушчальны ўзровень.