Лукашэнка ў ролі загадчыка склада
7- 8.08.2024, 16:39
- 22,328
Сустрэча дыктатара з кіраўнікамі МУС краін СНД нагадала сцэну з вядомага фільма.
Праўда, Лукашэнка ў гэтым выпадку выступаў не ў ролі Шурыка, а ў ролі загадчыка склада, які ўвесь час краў і спрабуе схаваць нястачу, піша «Салiдарнасць»:
- Можа скласціся сітуацыя так, што кожнае з нас - дзяржава - без гэтага адзінства не абыдзецца. І калі мы сёння гэта не зразумеем, з намі разбяруцца паасобку. Але калі абрынецца Расея - мы ў гэтую варонку ўсе будзем уцягнутыя, - папярэдзіў Лукашэнка прадстаўнікоў органаў краін СНД.
Ён паскардзіўся, што суседзі імкнуцца «трымацца далей ад Расеі» праз вайну і заклікаў да адзінства.
- Многія шукаюць выгаду, у тым ліку адыходзячы ад агульнага нашага, створанага ў савецкія часы трэнду развіцця. Некаторыя [думаюць]: «Далей ад Расеі будзем трымацца, яна пад санкцыямі. Мы неяк баімся патрапіць пад іх і гэтак далей… Шукаем сваю выгаду». Не рабіце гэтага, - заклікаў Лукашэнка.
Як вядома, у лік краін СНД на сёння, апроч Расеі, уваходзяць: Азербайджан, Арменія, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Узбекістан і Беларусь.
Пытанне на засыпку: якая ж з гэтых краін, дакладней яе рэжым, абрынецца ў выпадку падзення Расеі?
Больш за тое, звання «суагрэсара» пакуль што таксама ўдастоена толькі адна з іх - што, відавочна, і тлумачыць жаданне астатніх «трымацца далей».
Вымаўляючы займеннік «мы» ў кантэксце ўсеагульнага падзення разам з Расеяй, Аляксандр Рыгоравіч, відавочна, крыху перабольшыў. Прыкладна, як загадчык склада Петухоў з цудоўнага гайдаеўскага фільма.