Украінскі ваенкар: У Суджы ў аблозе маглі апынуцца два расейскія батальёны
2- 8.08.2024, 16:29
- 10,300
УСУ папаўняюць абменны фонд.
У Курскай вобласці РФ у акружэнне маглі патрапіць два батальёны расейцаў.
Пра гэта ў сваім Telegram-канале паведамляе ўкраінскі журналіст Андрэй Цапліенка. Ён зазначыў, што пакуль пацвердзіць або зняпраўдзіць гэтую інфармацыю немагчыма.
«Паведамляюць, што ў Суджы будзе новае папаўненне абменнага фонду палонных. У аблогу патрапілі два батальёны УС РФ. Гэта 17-ы батальён 488-га палка і 31-ы батальён 102-й брыгады расейскага войска», - напісаў ён.