Politico: Іран можа адмовіцца ад планаў атакаваць Ізраіль
- 8.08.2024, 16:11
- 6,162
На Тэгеран націснулі.
Улады Ірана могуць адмовіцца ад першапачатковых планаў масавана атакаваць Ізраіль у адказ на забойства ў Тэгеране Ісмаіла Ханіі, аднаго з лідараў тэрарыстаў з ХАМАС.
Паводле крыніц Politico, ЗША мяркуюць, што Тэгеран ужо прыняў адпаведныя пастановы і не плануе ўдару цяпер.
Амерыканскія чыноўнікі таксама ўпэўненыя, што Іран прыслухаецца да закліку Вашынгтона перагледзець планы па маштабнай атацы, бо падчас аперацыі Ізраіля ў Тэгеране не пацярпеў ніводзін іранскі грамадзянін.
ЗША праз дыпламатычныя крыніцы перадавалі свае папярэджанні аб тым, што масаваны ўдар узмоцніць напружанасць у рэгіёне і створыць рызыку наўпроставай канфрантацыі паміж Іранам і Ізраілем.