Расейскія вайскоўцы масава здаюцца ў палон у Курскай вобласці: новае відэа
19- 8.08.2024, 14:54
- 26,564
Дзясяткі расейцаў з белымі сцягамі і паднятымі рукамі ідуць насустрач УСУ.
Расейскія вайскоўцы працягваюць масава здавацца ў палон падчас наступу УСУ ў Курскай вобласці. У сеціве з'явіліся новыя кадры, на якіх дзясяткі расейцаў з белымі сцягамі і паднятымі ўверх рукамі ідуць насустрач украінскім вайскоўцам, пасля чаго кладуцца на зямлю, перадае dialog.ua.
Пасля затрымання ўкраінскія байцы пачынаюць загружаць расейцаў у грузавікі, пасля чаго, відавочна, яны будуць адпраўленыя ва ўкраінскія лагеры для наступнага абмену ў РФ.
Частка тых, хто трапіў у палон, з'яўляюцца памежнікамі, іншыя — мабілізаванымі і жаўнерамі тэрміновай служюы. "Кадыраўцы", якія знаходзіліся на пазіцыях перад атакай УСУ, уцяклі ў тыл першымі.
Расейскія Z-ваенкары паведамляюць, што ўкраінскае войска правяло імклівую аперацыю і заспела расейскі бок знянацку. Прапагандысты шчыра заяўляюць аб буйной няўдачы расейскай выведкі і войска агулам.